Абноўленыя птушнікі адкрылі пасля мадэрнізацыі на РУП «Беларуснафта-Асобіна».
Да маштабнага абнаўлення комплексу з чатырох птушнікаў, фактычна ўзвядзенню з падмурка, прыступілі па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Асноўная вытворчая пляцоўка знаходзіцца ў аграгарадку Камунар Буда-Кашалёўскага раёна. Прынцыповае новаўвядзенне пры мадэрнізацыі — клетачнае ўтрыманне бройлераў. Перавага такога падыходу — магчымасць вырошчваць больш птушкі на той жа плошчы.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya