У Белавежскай пушчы аднаўляюцца турыстычныя патокі, якія прыкметна паменшалі ў перыяд пандэміі каранавіруса.
Сенатар Аляксандр Карпіцкі асабіста пераканаўся, што ўвесь калектыў Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» ўжо выйшаў на работу з вымушаных адпачынкаў і сустракае гасцей.
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, на сустрэчы з работнікамі парку абмяркоўваліся розныя тэмы: пра ролю дзяржавы ў арганізацыі лячэння і прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі і далейшым развіцці эканамічных працэсаў пасля спаду захваральнасці на COVІD-19 (нагадаем, што сенатар па асноўнай дзейнасці — галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы), пра дасягненні Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і навуковую дзейнасць, далейшыя перспектывы захавання і развіцця нацыянальнага парку — эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў і аб'ектаў некранутага Белавежскага лесу, яго біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, прыродных комплексаў, а таксама аб'екты, якія маюць асаблівую экалагічную, гісторыка-культурную і эстэтычную каштоўнасць.
Члену Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандра Карпіцкага задавалі пытанні наконт далейшага ўдасканалення законаў, якія рэгулююць дзейнасць турыстычнай галіны, ходу выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/belavezhskaya-pushcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/turysty