Упершыню пасля некалькiх месяцаў перапынку гурт «Стары Ольса» дасць сольны канцэрт у Мiнску. I не проста канцэрт, а сярэднявечны пiр, хоць i на сучасных паддонах, удакладняюць музыкi.
«У цяперашнiх падзеях нам усiм патрэбная крынiца добрага настрою, — заўважае лiдар калектыву Змiцер Сасноўскi. — А баляванне якраз прадугледжвае сумесныя танцы, спевы, шчырыя размовы, добрыя напоi i ўзнёслы настрой. Менавiта такую атмасферу мы i пастараемся стварыць, але пры гэтым паклапоцiмся пра тое, каб канцэрт прайшоў максiмальна бяспечна». У прыватнасцi, арганiзатары вытрымаюць дыстанцыю 1,5 метра памiж слухачамi (канцэрт сядзячы), каб пазбегнуць чаргi на ўваходзе, развядуць публiку па часе, а каб не ўтвараць буфетную чаргу, на кожным месцы пакладуць меню i сцяжок для выклiку афiцыянта. Сустрэчу з публiкай плануюць 2 жнiўня ў дворыку сталiчнага Lidbeer Bar, але прыхiльнiкам варта паспяшацца — у продажы ўсяго 150 бiлетаў.
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/stary-olsa
[5] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzyka