Такiя ягадкi не параўнаць з замарожанымi або кансерваванымi: трапляючыся ў выпечцы, крэме або жэлейных дэсертах, яны прыемна радуюць сваiм кiсла-салодкiм смакам i пругкай тэкстурай.
Працэс нарыхтоўкi вяленых вiшань падобны на прыгатаванне цукатаў. Спачатку ягады неабходна праварыць у сiропе, а затым прасушыць у духоўцы або спецыяльнай сушцы.
З 2,5 кг свежых вiшань атрымлiваецца каля 500 г вяленых i слоiчак сiропу (лiтраж будзе залежаць ад сакавiтасцi, у сярэднiм — каля лiтра).
Спатрэбiцца: вiшнi — 2,5 кг, цукар —1 кг.
- Выдалiць у вiшань костачкi i засыпаць цукрам, пакiнуць на 4-5 гадзiн, каб ягады пусцiлi сок ды набралiся саладосцi.
- Працадзiць сiроп i вылiць яго ў вялiкую каструлю, давесцi да кiпення. Выкласцi ў сiроп ягады, памешваючы, варыць на слабым агнi на працягу 10 хвiлiн.
- Зноў даць сiропу сцячы. Сiроп можна закатаць у стэрылiзаваныя слоiкi цi адразу выкарыстоўваць у прыгатаваннi дэсертаў.
- Заслаць бляху пергаментам для выпечкi, выкласцi на яго вiшнi ў адзiн слой. Пажадана размясцiць ягады так, каб яны не датыкалiся адна да адной.
- Адправiць вiшнi ў разагрэтую да 80 градусаў духоўку i вялiць з прыадчыненымi дзверцамi паўтары гадзiны. Затым панiзiць тэмпературу да 50 градусаў i вялiць ягады яшчэ 2,5 гадзiны.
- Гатовыя ягадкi павiнны атрымацца мяккiмi i пры нацiсканнi не выдзяляць сок. Захоўваць такiя вiшнi зручна ў шкляных слоiках у прахалодным месцы, можна ў халадзiльнiку.