Гэтых кранальных дзяўчатак, якiя сядзяць у коле камбайна, Леанiд Шчаглоў сфатаграфаваў на палетках сельгаспрадпрыемства iмя Крамко, што ў Гродзенскiм раёне. Нагода прыбранымi ў нацыянальныя строi з'явiцца на збожжавым полi ў iх была важная — вiншаваннi камбайнераў, якiя ўжо намалацiлi тры тысячы тон цi наблiзiлiся да гэтага вынiку. На палетках гэтай гаспадаркі працуюць пятнаццаць экiпажаў, i ўсе яны паказваюць высокiя вынiкi.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya