Гэтым разам праз пандэмiю ў Брэсце вырашылi не праводзiць традыцыйных вялiкiх мерапрыемстваў.
У дзень 76-й гадавiны вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў 28 лiпеня будуць ускладзены кветкi да помнiка «Вызваленне» i да Вечнага агню ў крэпасцi. На розных пляцоўках горада адбудуцца святочныя канцэрты. Невялiкiя канцэртныя праграмы запланаваныя i на наступныя выхадныя.
У сваiм тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК яшчэ раз нагадаў жыхарам, чаму адмовiлiся ад шырокiх масавых мерапрыемстваў: сёлета не будзе фестывалю «Горад Святла», мiжнароднага парада аркестраў, карнавалу, фэсту «Аблокi малака», начнога канцэрта на плошчы Ленiна i многiх iншых. «Галоўная прычына — клопат пра здароўе гараджан, — напiсаў мэр. — Абяцаю, што наступны Дзень горада, у 2021-м, правядзём разам на найвышэйшым узроўнi!»
Святлана ЯСКЕВIЧ
Прэв’ю: tripadvisor.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyzvalenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc