У Нацыянальным музеі Кітая ў Пекіне экспануецца выстава партрэтаў часоў дынастый Мін (1368-1644 гг.) і Цын (1644 — 1911 гг.), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
На выставе прадстаўлена больш за 50 карцін, на якіх намаляваныя імператары і члены іх сем’яў, вядомыя чыноўнікі, дамы з вышэйшага грамадства і навукоўцы таго перыяду. У калекцыі музея налічваецца каля тысячы такіх партрэтаў.
Наведвальнікі выставы змогуць атрымаць уяўленне аб эвалюцыі партрэтных стыляў, змены ў вопратцы, бюракратычных сістэмах і грамадскім жыцці, якія адбыліся ў перыяд праўлення гэтых двух дынастый.
Музей падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы папулярызацыі традыцыйнай кітайскай культуры з Цэнтральным інстытутам сацыялізму.
Прэв'ю: russian.cri.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya