На гэты конт ёсць мудрае выказванне Парацэльса: «Усё — яд, усё — лекi; тое i iншае вызначае доза».
Раслiны маюць патрэбу ў асноўных, так званых макра- (у першую чаргу гэта азот, фосфар i калiй), а таксама мiкраэлементах (магнiй, марганец, цынк, бор, малiбдэн, медзь i многiя iншыя). Прычым у кожнай культуры свае «густы». Капусце трэба збалансаванае харчаванне ў высокiх дозах (12-15 г азоту, 9-12 г фосфару i 12-16 г калiю на квадратны метр). Цыбуля рэпчатая таксама любiць баланс элементаў, але ў невысокiх дозах (па 6-9 г азоту, фосфару i калiю на квадратны метр). Моркве сталовай не патрабуецца шмат азоту, а вось калiй ёй прыйдзецца асаблiва даспадобы (3-6 г азоту, 6-9 г фосфару i 9-12 г калiю на квадратны метр).
Арганiчныя ўгнаеннi асаблiва любiць капуста (да 10 кг/кв. м). А вось для цыбулi i морквы лепш уносiць арганiку пад папярэднiкi: калi ўнесцi непасрэдна пад гэтыя культуры, цыбуля будзе дрэнна захоўвацца, а морква вырасце «рагатая».
Таксама капуста i цыбуля добра рэагуюць на серу.
Фосфарныя i калiйныя ўгнаеннi варта ўносiць восенню пад перакопку ўчастка, а азотныя — даваць вясной перад пасадкай (пасевам) раслiн i пазней, з падкормкамi. Капусту апошнiмi падкормлiваюць 2-3 разы, а цыбулю — 1-2 разы за сезон; пад моркву, як правiла, iх не ўносяць.
Да асноўных азотазмяшчальных угнаенняў адносяцца мачавiна i салетра, да фосфарных — суперфасфат, да калiйных — хлорысты калiй.
Вось прыкладныя дозы гэтых угнаенняў для:
Заўвага: дозы прыведзены ў грамах дзеючага рэчыва элемента.
Прэв’ю: dneprovec.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/agarod
[4] https://zviazda.by/be/tags/ugnaenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/krynichka