Беларускiя вучоныя падрыхтавалi падручнiк па гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. У iм прыводзяцца дакументальныя матэрыялы, знойдзеныя ў архiвах Беларусi, Расii, Украiны, Германii i Польшчы, картасхемы, iлюстрацыi.
Асобны раздзел падкажа навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, як самастойна весцi пошукi, звярнуць увагу на старонкi гiсторыi ўласнай сям'i цi свайго населенага пункта. Нагадаем, што ў Iнстытуце гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук вядзецца збор iнфармацыi, звязанай з памяццю пра ваенныя падзеi, — ствараецца «Народны летапiс Вялiкай Айчыннай вайны — успомнiм усiх».
Падручнiк падрыхтаваны пад рэдакцыяй доктара гiстарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусi, акадэмiка-сакратара аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў Аляксандра Каваленi.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Прэв’ю: densegodnya.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-dzyadzyulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyalikay-peramogi
[4] https://zviazda.by/be/tags/dapamozhnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna