У студзені — чэрвені ў Мінску сабрана больш за 107 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР), што перавышае паказчыкі іншых гарадоў рэспублікі. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі дырэктар дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч, паведамляе [1] агенцтва Мінск-Навіны.
— Заданне на ўвесь год для сталіцы — 198,4 тыс. т, гэта значыць ужо сабрана 54% ДМР, — сказала Н. Грынцэвіч. — Прырост да аналагічнага перыяду мінулага года — 6,6%.
У агульнай масе другаснай сыравіны паперы і кардона — амаль 70 тыс. т, шкла — звыш 16 тыс. т, палімераў — 8,39 тыс. т, зношаных шын — 3,8 тыс. т, адпрацаваных алеяў — больш за 3 тыс. т, адходаў электронна-электрычнага абсталявання — 5,7 тыс. т.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-pervom-polugodii-minsk-stal-liderom-sredi-drugih-gorodov-belarusi-po-sboru-vtorsyrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/drugasnyya-materyyalnyya-resursy
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/adhody