Ва ўрачыстым мiтынгу ўзялi ўдзел ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны i працы, моладзь, прадстаўнiкi органаў улады, кiраўнiцтва Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. Дата адкрыцця экспаната абраная невыпадкова. Менавiта ў гэты дзень — 14 лiпеня 1941 года — пад Оршай прагрымеў першы залп гэтай славутай баявой машыны.
Работы па пошуку i рэстаўрацыi «Кацюшы» вялiся каля года. Частка дэталяў была выраблена на аснове ўзораў з Ваенна-гiстарычнага музея артылерыi Санкт-Пецярбурга, а вось пульт кiравання стральбой, часткi аблiцоўкi, колы i дыскi былi знойдзеныя пошукавiкамi ў Ленiнградскай вобласцi i адноўлены беларускiмi рэстаўратарамi.
З'яўленне баявой машыны каля Кургана Славы стала магчымым дзякуючы агульным намаганням усiх галiновых прафсаюзаў. Яшчэ ў студзенi быў абвешчаны старт збору сродкаў на папаўненне экспазiцыi музея. Акрамя таго, на добраўпарадкаванне новага манумента былi выдаткаваныя грошы, заробленыя падчас рэспублiканскага суботнiка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyalikay-peramogi