Улады Японіі разглядаюць магчымасць спрашчэння ўязнога рэжыму для ўдзельнікаў летніх Алімпійскіх гульняў, якія павінны прайсці ў Токіа ў 2021 годзе, піша [1] ТАСС са спасылкай на міністра па справах Алімпіяды і Паралімпіяды Сэйка Хасімота.
Японскія ўлады ўлічваюць магчымасць таго, што пандэмія COVID-19 у поўнай меры не завершыцца да пачатку маючых адбыцца Гульняў — 23 ліпеня 2021 года, і з некаторымі краінамі ў Японіі ўсё яшчэ будуць прыпынены зносіны. У гэтым выпадку кіраўніцтва краіны плануе дапусціць замежных спартсменаў нават калі эпідэміялагічная сітуацыя не будзе адпавядаць крытэрыям японскага боку.
XXXII летнія Алімпійскія гульні павінны былі прайсці ў японскай сталіцы з 24 ліпеня па 9 жніўня, але ў сувязі з пандэміяй каранавіруса былі перанесены на год — плануецца, што яны пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Пры гэтым назва «Токіа-2020» будзе захавана.
Прэв’ю: rgazeta.by
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/8957631
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-u-tokia
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni