Тым, хто прыбывае на тэрыторыю РФ з 15 ліпеня не трэба будзе ізалявацца на два тыдні. Замест гэтага ім неабходна будзе прад'явіць даведку аб адмоўным тэсце на каранавірус. Калі ў чалавека няма дакумента аб адсутнасці ў яго COVID-19, то для праходжання тэсту яму даецца тры дні. Адпаведныя пастанова падпісала галоўны санітарны ўрач Расіі Ганна Папова, піша kommersant.ru [1].
«Замежным грамадзянам: пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы РФ інфармаваць службовых асоб, якія ажыццяўляюць санітарна-эпідэміялагічны кантроль, аб адсутнасці захворвання на COVID-19 з прадастаўленнем медыцынскага дакумента (на рускай і англійскай мовах), які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання матэрыялу на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР), адабранага не раней чым за тры каляндарныя днi да прыбыцця на тэрыторыю РФ, медыцынскіх дакументаў, якія пацвярджаюць выяўленне антыцелаў імунаглабуліну G (IgG) (пры наяўнасці)», — гаворыцца ў дакуменце на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Раней віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава абвясціла, што Расія пачне рыхтаваць адкрыццё міжнародных авіязносін з 15 ліпеня.
Прэв’ю: yandex.com
Спасылкі
[1] https://www.kommersant.ru/doc/4416165
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/izalyacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus