Па дадзеных следства, днём 13 ліпеня двое мужчын рыбачылі з моста на рацэ Свіслач. Папярэдне ўстаноўлена, што адзін з іх, 68-гадовы мужчына, у гэты час ужываў спіртныя напоі і ў яго з рук у ваду ўпала бутэлька. Нягледзячы на наяўнасць забараняльных таблічак на беразе вадаёма, пенсіянер вырашыў дастаць яе. Падплыўшы да сярэдзіны, ён стаў тануць.
Відавочцы неадкладна звярнуліся па дапамогу ў экстранныя службы, але, на жаль, выратаваць яго не ўдалося. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svislach