Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца навучэнцы 8–11 класаў. Арганізатарам выступае эканамічны факультэт універсітэта.
Мэта мерапрыемства — сістэмтызацыя эканамічных ведаў і павышэнне ўзроўню фінансавай адукаванасці старшакласнікаў.
Заняткі пройдуць у анлайн-фармаце на платформе Zoom па спасылцы [1].
Выкладчыкамі школы выступяць студэнты і магістранты эканамічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Тэмамі заняткаў вызначаны сямейны бюджэт і яго размеркаванне, фінансавая бяспека, банкаўскія ўклады. Таксама слухачы навучацца распрацоўваць ідэю для паспяховага стартапа. Акрамя таго, маладыя выкладчыкі раскажуць аб эканамічным факультэце, навучальным працэсе, спецыяльнасцях, падзеляцца вопытам студэнцкага жыцця, дапамогуць абітурыентам вызначыцца з выбарам прафесіі.
Усяго запланаваныя чатыры заняткі, якія пройдуць па чацвяргах з 16:00 да 17:20. Навучанне ў Школе юнага эканаміста бясплатнае.
З раскладам заняткаў можна пазнаёміцца па спасылцы [2].
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: masheka.by
Спасылкі
[1] https://us02web.zoom.us/j/89025744234
[2] http://economy.bsu.by/2020/07/%d0%bf%d1%80%d0%b8%d0%b3%d0%bb%d0%b0%d1%88%d0%b0%d0%b5%d0%bc-%d0%b2-%d0%bb%d0%b5%d1%82%d0%bd%d1%8e%d1%8e-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%83-%d1%8e%d0%bd%d1%8b%d1%85-%d1%8d%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%be%d0%bc/
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola-yunyh-ekanamistau
[6] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0