Праект па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам развіваецца ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях». Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавялі [1] ў прэс-службе РУП «Белмытсэрвіс».
Прадпрыемства з 2016 года актыўна развівае праекты ў рамках дадзенай ініцыятывы, з’яўляючыся адначасова грузаатрымальнікам і грузаадпраўшчыкам, экспедытарам кантэйнерных цягнікоў. Так, за першае паўгоддзе 2020 года ў Кітайскую Народную Рэспубліку былі адпраўленыя дзевяць цягнікоў — каля 500 кантэйнераў. Агульны аб’ём пастаўленай прадукцыі 12 тыс. т.
Лес, торф, лён, сухое малако, крухмал — прадукцыя, якую збіраюць у адзін склад з розных рэгіёнаў Беларусі.
З пачатку года прадпрыемства па даручэнні ўрада аказвае садзейнічанне беларускім экспарцёрам ў пастаўцы тавараў на знешнія рынкі. Дзякуючы дакладнаму вырашэнню пытанняў транспартнай лагістыкі атрымліваецца істотна эканоміць на дастаўцы тавараў, што павышае іх цэнавую канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках.
Прэв’ю: gosnovosti.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/s-nachala-goda-iz-belarusi-v-kitaj-byli-otpravleny-9-kontejnernyh-poezdov-s-otechestvennoj-produkcziej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[3] https://zviazda.by/be/tags/tavar
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradukcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/belmytservis-1