Дзе: voka.tv [2]
Калі: 15 ліпеня
Колькі каштуе: бясплатна
Серыю анлайн-канцэртаў VOKA Party 15 ліпеня працягвае вечарына для аматараў хіп-хопа. Адрывацца пад папулярныя хіты гэтага жанру можна будзе з любой кропкі свету — трансляцыя бясплатная як для беларускіх, так і для замежных гледачоў.
Гэта ўжо сёмы стрым, якія VOKA з пачатку лета праводзіць па серадах для ўсіх, каму не хапае музычных фестываляў і танцавальных вечарынак. Кожны ліпеньскі канцэрт прысвечаны асобнаму музычнаму кірунку.
У прамым эфіры 15 ліпеня кавер-бэнд De Kuba сыграе папулярныя хіты The Black Eyed Peas, 50 Cent, Бруна Марса, Джэніфер Лопес, Гвен Стэфані, Ашэра, Дэцла, Манаціка, гуртоў «Каста», «Бандэрос», «Грибы», «Отпетые мошенники» і іншых хіп-хоп выканаўцаў.
Пачатак анлайн-канцэрта VOKA Party Hip-Hop а 20:00. Правядзе яго Аляксандр Cерыкаў. Далучыцца да трансляцыі можна на сайце voka.tv або ў дадатку VOKA пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона. Пасля прамога эфіру канцэрт будзе даступны да прагляду яшчэ на працягу тыдня. Запісы ўсіх анлайн-вечарынак таксама выкладваюцца ў архіў відэасэрвісу.
Дзе: museodelprado.es [3]
Калі: анлайн, у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Нацыянальны музей Прада (ісп. Museo Nacional del Prado) — адзін з найбуйнейшых і значных музеяў еўрапейскага выяўленчага мастацтва, размешчаны ў Мадрыдзе, Іспанія. Будынак музея — помнік позняга класіцызму. Уваходзіць у першую дваццатку самых наведвальных мастацкіх музеяў свету
У калекцыі музея захоўваюцца адны з найбольш поўных збораў Босха, Веласкеса, Гойі, Мурыльё, Сурбарана і Эль Грэка.
Творы ў залах італьянскага жывапісу датуюцца перыядам ад ранняга Адраджэння да XVIII ст. Галоўным цэнтрам выставы з’яўляюцца карціны Рафаэля, а таксама Караваджа і Джэнцілескі. Творы мастакоў венецыянскай школы — Тыцыяна, Тынтарэта, Веранэзэ і Басана — утвараюць адзін з самых насычаных жывапісных ансамбляў Прада.
Дзе: voka.tv [2]
Калі: 18 ліпеня, 14:00
Колькі каштуе: бясплатна
У прамым эфіры VOKA пакажуць Летні кубак-2020 па кібербаскетболу, арганізаваны Беларускай федэрацыяй баскетбола, Беларускай федэрацыяй камп'ютарнага спорту і Pavaga Gaming. Трансляцыя турніру пройдзе 18 ліпеня ў 14:00.
У спаборніцтвах па NBA 2k20 прымуць удзел восем прафесійных спартсменаў:
Усе гульцы будуць знаходзіцца дома і змагацца за званне лепшага ў звыклай для сябе абстаноўцы. Пераможца турніру атрымае грашовы прыз - 300 беларускіх рублёў. Прэмія ў 200 рублёў дастанецца ўладальніку другога месца, а трэцяга і чацвёртага месца — па 100. Таксама па выніках спаборніцтваў па кібербаскетболу найбольш вопытныя гульцы атрымаюць магчымасць прыняць удзел у яшчэ адным турніры, які пройдзе пад эгідай Міжнароднай федэрацыі баскетбола FIBA Esports Open 2020.
Дзе: higminsk.by [4]
Калі: па 7 кастрычніка
Колькі каштуе: бясплатна
Сёлета выставачны праект «Мастак і горад» адкрыўся ў анлайн-рэальнасці. Жадаючым наведаць экспазіцыю не трэба выходзіць з дому — дастаткова зайсці на сайт праекта і здзейсніць віртуальны тур па сталічнай плошчы Якуба Коласа.
Тут у панарамным фармаце наведвальнікі могуць убачыць кубічныя канструкцыі з рэпрадукцыямі карцін. Карыстальнік можа агледзець кожны куб з усіх бакоў. Пры націску на рэпрадукцыю карціна адкрыецца ў фармаце фатаграфіі высокай якасці.
У экспазіцыі 32 работы, частка з якіх напісана жывапісцамі творчага аб’яднання «Квадрат», якое па праву можна назваць спадчыннікам УНОВІСа. «Квадрат» у экспазіцыі прадстаўлены працамі Аляксандра Малея — заснавальніка аб’яднання, Мікалая Дундзіна, Віктара Шылко, Аляксандра Дасужава, Аляксандра Сляпова і Валерыя Чукіна.
Дзе: г. Мінск, вул. Куйбышава, 45/ Машэрава, 11
Калі: кожны дзень, 12:00-23:00
Колькі каштуе: 8 BYN
Месца, дзе можна пагрузіцца ў атмасферу гарадскога чылаўту, паслухаць музыку, наведаць лекцыі і майстар-класы або паглядзець кіно на вялікім экране.
Там ёсць фотазоны і арт-аб’екты, канцэрты і фестывалі, лекцыі і майстар-класы, кінапаказы і канцэртныя паказы.
На пляцоўцы размешчаны 15 фуд-поінтаў з гастранамічнымі сэтамі па адзінай цане — 8 BYN.
Уваход вольны.
Падрабязней [5]
Дзе: г. Мінск
Калі: 18 ліпеня, 11:00
Колькі каштуе: 15 BYN
Гэта непрацяглая загарадная велавандроўка ў маляўнічую вёску Каралішчавічы, што знаходзіцца на высокіх берагах Свіслачы пад Мінскам, і захоўвае памяць пра айчынную шляхецкую культуру, паэзію і кулінарыю. Акрамя таго, ў маршрут уваходзіць кароткае наведванне асноўнага мемарыяла ў Трасцянцы і індустрыяльнай любові мінскіх фатографаў — могілак вежавых кранаў.
- Маршруты адабраны і пабудаваны з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі;
- колькасць чалавек у групе строга абмежавана — не болей за 6;
- удзельнікі экскурсіі абавязуюцца выконваць правілы эпідэміялагічнай бяспекі;
- мінімальная колькасць удзельнікаў у групе — 3.
Расклад:
Кантакты для запісу ў групу:
Дзе artsandculture.google.com [9]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
На платформе Google Мастацтва і культура працуе віртуальная выстава «Твары Фрыды», якую падрыхтавалі ўдзельнікі 33 музеяў. У вас ёсць магчымасць у высокай якасці разгледзець больш за 200 карцін і накідаў Фрыды Кала, а таксама вывучыць фатаграфіі і любыя эксперыментальныя архіўныя матэрыялы, сярод якіх — штодзённікі і лісты мастацкіх твораў. Адзін з раздзелаў анлайн-экспазіцыі прысвячаецца схаваным сэнсам у працах мексіканкі. Слайды суправаджаюцца разгорнутымі каментарыямі, якія расказваюць пра жыццё і творчасць Кала, яе фізічны і душэўны боль.
Дзе: tkach.polotsk.museum.by [10]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Музычныя інструменты Беларусі — яскравая і самабытная з’ява ў традыцыйнай культуры. Нашы продкі выкарыстоўвалі іх не толькі падчас святаў, але і ў штодзённым жыцці.
Выстава «Музычныя інструменты Браслаўшчыны» знаёміць з самымі вядомымі, а таксама найбольш цікавымі інструментамі XIX і XX стст. з фондаў Браслаўскага музея. На ёй прадстаўлена больш за 40 музычных інструментаў: струнныя і духавыя, ударныя і мембранныя, а таксама самагучальныя.
Кожны прадмет мае сваю гісторыю і свае асаблівасці...
Першыя музычныя інструменты, самагучальныя, з’явіліся, бясспрэчна, у глыбокай старажытнасці, калі першабытны чалавек шляхам удараў або трэння прадмета аб прадмет даваў выхад сваім пачуццям ці, можа, імкнуўся ўзмацніць уздзеянне магічных заклінанняў супраць прыроднай стыхіі.
На выставе вы зможаце паглядзець на інструменты, а таксама паслухаць іх гучанне.
Дзе: vk.com/velopouchesby [11]
Калі: па 30 ліпеня
Колькі каштуе: бясплатна
Працягваецца другая хваля вялікага музычнага анлайн-фестывалю — VELO_ve Music Fest 2.0. Сезон модных вечарынак дорыць гледачам яшчэ больш эмоцый і ўражанняў.
Як заўсёды, трансляцыі VELO_ve Music Fest 2.0 праходзяць у нечаканых месцах Мінска і Беларусі. Музыка таксама прадстаўлена на любы густ: ад хіп-хопа і драм-н-бэйса да панк-року і тэхнаблюза.
Падрабязнасці [12]
Дзе: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8
Калі: кожную сераду і пятніцу, 22:00
Колькі каштуе: 7 BYN
Ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З.І. Азгура працягваюцца сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам у межах праекта Cinemascope #shhh.
Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастаце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючае гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.
Пачатак паказаў а 22:00 (уваход у дворык з 21:40).
Паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку дажджу паказы будуць перанесены ў Скульптурную залу музея. У сувязі з агульнай неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай пры ўваходзе ў памяшканне арганізатары просяць наведвальнікаў апранаць ахоўныя маскі.
Бесправадныя навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў панадворак пры прад’яўленні білета. Напрыканцы сесіі яны падлягаюць вяртанню. Навушнікі падвяргаюцца дэзінфекцыі пасля кожнага выкарыстання.
Усе фільмы ў межах праекта #shhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://voka.tv/
[3] https://www.museodelprado.es/en/the-collection
[4] http://higminsk.by/
[5] http://sbox.by/
[6] https://vk.com/mienski.vielaspacyr
[7] https://www.facebook.com/mienski.vielaspacyr/
[8] http://www.mienskbiketour.by/
[9] https://artsandculture.google.com/exhibit/frida-kahlo-%C2%A1viva-la-vida/BwJSiccgMhf8LA
[10] http://tkach.polotsk.museum.by/be/node/49982
[11] https://vk.com/velopouchesby?w=wall-186828373_1064
[12] https://vk.com/velopouchesby
[13] https://www.facebook.com/events/391002581837614/
[14] http://www.facebook.com/events/391002581837614/
[15] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[16] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[17] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic
[18] https://zviazda.by/be/tags/raim-paglyadzec