Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі прадаўжаюць прымаць званкі на прамыя тэлефонныя лініі, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.
14 ліпеня прамую тэлефонную лінію правядзе старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец. На наступны дзень, 15 ліпеня, на пытанні, што цікавяць людзей, гатовы адказаць старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.
На 21 ліпеня прамая тэлефонная лінія запланавана ў Віктара Лісковіча, які кіруе камісіяй па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Задаць пытанні Сяргею Рачкову, які ўзначальвае камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, можна будзе 22 ліпеня.
Званкі прымаюцца з 10:00 па тэлефоне ў Мінску 8 (017) 328-53-24.
Прэв’ю: ru.depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/savet-respubliki-pravjadze-da-kantsa-lipenja-seryju-pramyh-telefonnyh-linij-89400-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-telefonnaya-liniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/pytanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/adkazy