Сёння ўначы ў Глускі РАНС паступіла паведамленне пра тое, што ў бальніцу паступіў мужчына з тэрмічнымі апёкамі цела. Было ўстаноўлена, што напярэдадні на тэрыторыі свайго домаўладання ў вёсцы Даколь Глускага раёна ён касіў траву бензінавым трымерам і пры гэтым курыў.
У выніку ўспышкі пароў бензіну загарэлася вопратка. На дапамогу мужчыну прыйшлі суседзі, якія патушылі агонь падручнымі сродкамі. Брыгадай медыкаў пацярпелы быў шпіталізаваны.
Маёмасць і будынкі на тэрыторыі домаўладання не пашкоджаны. Як мяркуецца, прычына здарэння - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Прэв’ю: freepik.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gluski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne