Упершыню праводзіўся анлайн і афлайн.
У горадзе Чэнду правінцыі Сычуань прайшоў міжнародны чайны кірмаш, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
У ім прынялі ўдзел больш за 1000 прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Кітая і больш за 4000 кітайскіх і замежных брэндаў. На мерапрыемствах у межах кірмаша прадставілі больш за 100 тысяч відаў прадуктаў.
Сёлетні кірмаш па маштабах перавысіў папярэднія. На пляцоўцы цэнтралізавана дэманстраваліся разнастайныя прадукты з Чэхіі, Расіі, Аўстраліі, Непала, Малайзіі і іншых краін, у тым ліку вядомыя віды чаю, адпаведныя прадукты, посуд, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інш.
Акрамя таго, на пляцоўцы выставы былі адкрытыя міжнародныя кафэ. Гэта падзея ўпершыню адначасова праводзілася ў рэжыме анлайн і афлайн.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya