Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 11 ліпеня ў Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» [1] са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Днём у суботу на паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі прагназуюцца навальніцы, пры якіх месцамі пройдуць моцныя залевы. Таксама чакаецца град і шквалістае ўзмацненне ветру, парывы якога могуць дасягаць 15–20 м/с.
На значнай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей будзе спякота. У Гомелі ў дзённыя гадзіны будзе 30–32 °C, у Магілёве 28–30 °C, у Віцебску і Мінску 23–25 °C, у Брэсце 21–23 °C, у Гродне 20–22 °C.
Прэв’ю: «Мінск-Навіны»
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/oranzhevyj-uroven-opasnosti-obyavlen-v-belarusi-na-11-iyulya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore