Колькасць насельніцтва Зямлі дасягнула 7,8 млрд чалавек, паведаміла БЕЛТА [1] са спасылкай на нямецкі фонд «Насельніцтва Зямлі» (Stiftung Weltbevölkerung — DSW).
У паведамленні фонду адзначаецца, што насельніцтва Зямлі штогод павялічваецца на 82 млн чалавек. У свеце кожную секунду нараджаецца ў сярэднім 2,6 дзіцяці.
Эксперты DSW адзначаюць, што прычынай працягу росту народанасельніцтва з'яўляецца вялікая колькасць непажаданых цяжарнасцяў. Па ўсім свеце непажаданымі з'яўляюцца дзве з кожных пяці цяжарнасцяў. Эксперты адзначаюць, што выправіць становішча маглі б сэксуальная асвета і прымяненне супрацьзачаткавых сродкаў.
Асабліва цяжкая сітуацыя, па дадзеных DSW, склалася ў афрыканскім рэгіёне на поўдзень ад Сахары. Нягледзячы на скарачэнне нараджальнасці ў гэтым рэгіёне за апошнія гады, тут на кожную жанчыну па-ранейшаму прыпадае 4,4 дзіцяці (у сярэднім па свеце — 2,4 дзіцяці). У выніку колькасць жыхароў гэтага рэгіёну, паводле прагнозаў ААН, да 2050 года ўзрасце з 1,3 млрд да 2,5 млрд чалавек.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/chislennost-naselenija-zemli-dostigla-78-mlrd-chelovek-398158-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/naselnictva