Арсенал баявой тэхнiкi на мемарыяльным комплексе «Буйнiцкае поле» ў Магiлёве папоўнiла савецкая супрацьтанкавая самаходная артылерыйская ўстаноўка Су-100. Яе ўрачыстая перадача адбылася падчас мерапрыемства, прысвечанага 79-й гадавiне абароны Магiлёва i 75-й — са дня Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне.
Падобныя ўстаноўкi з'явiлiся на ўзбраеннi Чырвонай Армii пасля таго, як працiўнiк стаў выкарыстоўваць новы цяжкi танк «Тыгр», лабавая браня якога таўшчынёй 101 мiлiметр не прабiвалася з дыстанцыi 500 метраў бранябойнымi снарадамi. Самаходка заняла сваё пачэснае месца на гераiчным полi. Гэты тып тэхнiкi выкарыстоўваўся ў баявых дзеяннях па вызваленнi краiн заходняй Еўропы са студзеня 1945 года.
У гонар абаронцаў i вызвалiцеляў Магiлёва былi ўскладзены кветкi да падножжа каплiцы, адбылася рэканструкцыя баёў 1944-га за вызваленне Буйнiч. Удзельнiкi мiтынгу ўшанавалi памяць герояў хвiлiнай маўчання, быў дадзены трохразовы ружэйны залп.
Са словамi ўдзячнасцi за мiрнае неба над галавой i стабiльнасць у краiне выступiў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Леанiд Заяц. Ён падзякаваў Прэзiдэнту за асабiсты ўнёсак у вырашэнне пытання па перадачы гэтага сiмвала мужнасцi Савецкай армii. Словы ўдзячнасцi за ўдзел у агульнай справе ён таксама адрасаваў Мiнiстэрству абароны i шклоўскiм пошукавiкам ваенна-патрыятычнага клуба «Пошук», якiя аднавiлi тэхнiку. Удзел у цырымонii ўзяў намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Андрэй Кунцэвiч, якi таксама нагадаў пра неабходнасць берагчы мiр i не забываць подзвiг абаронцаў i вызвалiцеляў краiны. Ён падкрэслiў той факт, што перадачу тэхнiкi Магiлёву падтрымаў кiраўнiк дзяржавы. «Для Беларусi тэма Вялiкай Айчыннай вайны асобая, такiх месцаў у нас шмат, i Буйнiцкае поле адно з iх, — канстатаваў ён. — Тут не трэба доўга расказваць пра тое, што адбылося, — дастаткова ўглядзецца ў мемарыяльныя плiты, паглядзець экспанаты, каб прасякнуцца ўзнёслым духам подзвiгу савецкага салдата».
Нэлi ЗIГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/buynickae-pole
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna
[5] https://zviazda.by/be/tags/armiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/tank