Вера БАБЕЙ, жыхарка Засковіч Маладзечненскага раёна, узнагароджаная Ордэнам Маці, упэўнена: у Беларусі можна гадаваць шмат дзяцей.
— Я выхоўваю пяцёра дзяцей, яны ўжо амаль усе дарослыя. Нічога не скажу пра сваю рэспубліку, ганаруся сваёй краінай. Мне ўвесь час дапамагалі, заўсёды — і сельсавет, і выканкам. У ахове здароўя зараз, вядома, больш тэхнікі рознай, абсталявання, раней складаней, зразумела, было.
Мы пастаянна адчуваем сацыяльную падтрымку дзяржавы — і калі малыя дзеці былі, і цяпер калі звярнуцца — заўсёды дапамогуць.
Узгадваючы, як было 25 гадоў таму, зараз больш развіта ўсё, лягчэй, больш аказваецца дапамогі, шмат робіцца для людзей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020