Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў крэдытнае пагадненне (рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі М-3) паміж Беларуссю і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ нумар 265, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Сродкі пазыкі ў суме 259 млн еўра будуць прадастаўлены прадпрыемству «Мінскаўтадар-Цэнтр» для рэалізацыі прадугледжаных пагадненнем мерапрыемстваў.
Савету Міністраў даручана забяспечваць ва ўстаноўленыя тэрміны пагашэнне і абслугоўванне пазыкі ЕБРР за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, Міністэрству транспарту і камунікацый — кантраляваць выкананне прадугледжаных крэдытным пагадненнем мерапрыемстваў і мэтавае выкарыстанне сродкаў.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/utverzhdeno-kreditnoe-soglashenie-s-ebrr-dlja-rekonstruktsii-trassy-m3-24006/
[2] https://zviazda.by/be/tags/masty
[3] https://zviazda.by/be/tags/autadarogi
[4] https://zviazda.by/be/tags/ebrr