Следчыя працуюць на беразе вадаёма ў Пухавіцкім раёне, дзе патануў 47- гадовы мужчына, гаворыцца ў telegram [1]-канале [2] Следчага камітэта.
Паводле папярэдніх дадзеных, у пятніцу раніцай жыхар Мар'інай Горкі ў кампаніі знаёмых знаходзіўся на беразе возера. Праз некаторы час, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, пайшоў купацца. Без прыкмет жыцця яго вынялі з вады супрацоўнікі ТРВАД.
Праводзіцца агляд месца здарэння і апытваюцца відавочцы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Усе абставіны здарэння і прычына смерці будуць устаноўлены ў ходзе праверкі.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://web.telegram-канале
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/patanuc
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet