На цэнтралізаваным тэсціраванні па грамадазнаўстве 100 балаў набралі 44 абітурыенты, паведаміў [1] БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Рэзультаты ЦТ па грамадазнаўстве ўжо даступны абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ. «У гэтым годзе 100 балаў набралі 44 абітурыенты, у мінулым іх было 15», — расказаў Юрый Міксюк.
Як можна заўважыць, колькасць стабальнікаў у гэтым годзе павялічылася фактычна ў тры разы. «Матывацыя і падрыхтоўка абітурыентаў садзейнічае таму, што вялікая іх колькасць набірае абсалютныя рэзультаты», — дадаў дырэктар РІКВ.
ЦТ па грамадазнаўстве праходзіла 29 чэрвеня. Здаваць гэты прадмет планавалі больш як 12,8 тыс. абітурыентаў. З зарэгістраваных не з’явіліся амаль 7 працэнтаў.
Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш як 64 тыс. чалавек. Наступнае ЦТ — па гісторыі Беларусі — пройдзе 12 ліпеня.
Прэв’ю: vgr.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/na-tst-pa-gramadaznaustve-100-balau-nabrali-44-abituryenty-89371-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gramadaznaustva
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne