Спецаперацыя прайшла днём 9 ліпеня ў Лідзе. Каля мясцовага возера аператыўнікі па барацьбе з аргзлачыннасцю МУС і байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання затрымалі 32 чалавекі. У некаторых з іх міліцыянеры знайшлі нажы і сякеры, паведамляе МУС [1].
«Сходка» была арганізавана «злодзеем у законе» Аляксандрам Кушняровым па мянушцы «Куша». Прычына сходу — перадзел сфер уплыву ў крымінальных колах Беларусі і спроба «ўмацаваць пазіцыі» ў Гродзенскай вобласці.
На сустрэчы планавалася «прызначыць назіральнікаў» за некаторымі гарадамі Гродзенскай вобласці, у тым ліку за Лідай.
Удзельнікі сходу з’яўляюцца прадстаўнікамі крымінальнага асяроддзя розных гарадоў рэспублікі, іх узрост ад 22 да 60 гадоў. Большасць мужчын прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за розныя злачынствы. Двое з іх, прыехаўшы ў Ліду, парушылі патрабаванні прэвентыўнага нагляду. Па дадзеным факце міліцыя праводзіць праверку.
З пачатку года гэтая першая спроба прадстаўнікоў крымінальнага свету арганізаваць «сходку».
Летась ГУБАЗіК спыняў падобныя сходы ў Лідзе, Бабруйску, Мінску і Полацкім раёне.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/lida