Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены па паўднёвым усходзе Беларусі 11 ліпеня праз навальніцы, паведамляе Белгідрамет [1].
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу месцамі, днём па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах магчымы град і моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м / с, пры навальніцах — з парывамі да 14 м / с. Днём месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м / с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-26 цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 27-32.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore