Магілёўскія эксперты аднавілі фрагмент тэксту ў дакуменце часоў Вялікай Айчыннай вайны, які амаль 80 гадоў праляжаў у зямлі, паведаміла БЕЛТА [1] галоўны спецыяліст па працы са СМІ ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.
«На вывучэнне экспертам паступіў фрагмент лістка паперы з вокладкай, які выявілі пошукавікі клуба «Віккру» на Буйніцкім полі. Лісток праляжаў у зямлі амаль 80 гадоў, быў багата пакрыты наслаеннямі грунту і прапітаны брудам, - распавяла Ірына Рачкоўская. - Для выдалення грунта, прадуктаў гніення і надання паперы эластычнасці яе некалькі дзён размочваюць ў розных хімічных растворах».
Эксперты змаглі аднавіць фрагмент тэксту, які быў надрукаваны ў тыпаграфіі. «Мяркуючы па змесце, можна меркаваць, што гэта была прапагандысцкая прамова, якую слухалі салдаты Чырвонай арміі для ўзняцця баявога духу. На жаль, не знайшлі ніякіх асабістых запісаў, якія маглі б паказаць, каму належаў дадзены лісток», - падкрэсліла галоўны спецыяліст.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/mogilevskie-eksperty-vosstanovili-fragment-dokumenta-prolezhavshego-v-zemle-so-vremen-vojny-397905-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou