Выязджаючы за мяжу, ці задумваліся мы, колькі наяўных грашовых сродкаў можна перавозіць, не запаўняючы мытную дэкларацыю? У якім выпадку неабходна дэклараваць гатоўку?
Як растлумачыла нам супрацоўніца Мінскай рэгіянальнай мытні Юлія СІМАНЯН, мытнае дэклараванне не з'яўляецца абавязковым і робіцца толькі па жаданні фізічнай асобы ў выпадку калі наяўныя грашовыя сродкі і (або) дарожныя чэкі не перавышаюць у эквіваленце суму, роўную 10 тысячам долараў.
Пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў на суму звыш 10 тысяч долараў у эквіваленце фізічнай асобай запаўняецца два асобнікі асноўнага і дадатковага фармуляраў пасажырскай мытнай дэкларацыі, па курсе валют, які дзейнічае на дзень падачы дэкларацыі мытнаму органу.
Спадарыня Сіманян звяртае ўвагу на адзін істотны момант: калі сума перавышае 100 тысяч долараў па курсе валют, які дзейнічае на дзень падачы дэкларацыі ў мытны орган, то пасажырская мытная дэкларацыя суправаджаецца прадстаўленнем дакументаў для пацвярджэння паходжання наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў.
Гэта можа быць:
Супрацоўніца таксама падкрэсліла, што ўстаноўлена крымінальная адказнасць за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў у буйным памеры.
Пад незаконным перамяшчэннем маецца на ўвазе перамяшчэнне асобы па-за ўстаноўленымі месцамі або ў неўстаноўлены час работы мытных органаў у гэтых месцах, або з утойваннем ад мытнага кантролю, альбо з заведама недакладным дэклараваннем, або з выкарыстаннем дакументаў, якія змяшчаюць заведама недакладныя звесткі. У такім выпадку падобныя дзеянні падпадаюць пад частку 2 артыкула 228 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Незаконнае перамяшчэнне наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры караецца штрафам, абмежаваннем альбо пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Мне здаецца, што такія «прыгоды» ў адпачынак нікому не патрэбныя.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: grodnonews.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/deklaracyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[5] https://zviazda.by/be/tags/grashovyya-srodki