Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі налічваецца каля 500 цяжарных і жанчын, якія сталі маці, у якіх дыягнаставалі каранавірусную інфекцыю. Пра гэта, як перадае [1] агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 ліпеня галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Кеда.
— Сярод іх не было цяжкіх выпадкаў хваробы, — адзначыла Кеда. — Прыкладна ў 20-30% пацыентак выявілі каранавірусныя пнеўманіі, але не цяжкія.
Таксама спецыяліст патлумачыла, што з пачатку пандэміі COVID-19 у рэспубліцы былі вызначаны радзільныя дамы або аддзяленні для аказання медыцынскай дапамогі будучым маці і парадзіхам з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю ці ўжо з ўдакладненым дыягназам. У Мінску, напрыклад, гэта радзільня 6-й гарадской клінічнай бальніцы.
Акрамя таго, ва ўсіх радзільных аддзяленнях і радзільнях краіны абмежаваныя наведванні сваякоў і прыпыненыя партнёрскія роды.
Што тычыцца нараджэння немаўлят у мам з дыягназам COVID-19, то, як падкрэсліла Кеда, усе яны здаровыя.
Прэв’ю: 365info.kz
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-okolo-500-beremennyh-i-zhenshhin-stavshih-materyami-s-covid-19-minzdrav/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mama-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyazharnasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/rody
[5] https://zviazda.by/be/tags/radzilnya
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus