Пра гэта журналiстам заявiў старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах Палаты прадстаўнiкоў Андрэй Савiных. Гэта звязана з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй.
«Я ўжо абмяркоўваў гэта з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Безумоўна, мы зацiкаўлены ў запрашэннi нашых калег. Але Парламенцкая асамблея АБСЕ ўжо паведамiла, што не зможа накiраваць сваiх назiральнiкаў», — праiнфармаваў ён.
Пытанне пра тое, якiя замежныя калегi прыедуць у час выбараў у Беларусь, па словах дэпутата, цяпер вырашаецца. Ёсць спадзяваннi ўбачыць у жнiўнi на электаральнай кампанii ў якасцi наглядальнiкаў прадстаўнiкоў структур Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: osce.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/abse
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020