Як вы думаеце, што падчас каранцiну, самаiзаляцыi было для жанчын самае цяжкае? («Хаджу па доме на абцасах i п'ю кефiр з хрустальнага келiха. Гэта надае майму лайдацтву нейкую асаблiвую вытанчанасць».) Аказваецца, апроч iншага — немагчымасць «навесцi прыгажосць». («Сяджу дома, раву. Мой муж выцiрае мне слёзы. Я падумала, што гэта так мiла. Падыходжу да люстэрка... А ён мне тушшу, якая расцяклася, вусы прымаляваў...») У сэнсе, не самой прычасацца, а схадзiць у салон прыгажосцi. («Калi жонка не робiць дэпiляцыю падчас каранцiну, гэта значыць, што да яго яна рабiла яе не для цябе».) Ну, яшчэ трэнажорную залу наведаць. («— Дарагi, я на фiтнес. — Канешне, любая! — Дурань, ты павiнен быў сказаць, што мне не трэба!») А тут сядзi дома i нiкуды — нi нагой! Таму калi, напрыклад, у Маскве прадпiсалi прыпынiць работу касметычных i масажных салонаў, салярыяў, лазняў, саўн i iншых аб'ектаў па аказаннi падобных паслуг, прыгожы пол успрыняў гэта драматычна. Вiдаць, здагадалiся адразу, чым усё скончыцца можа.(«Каранцiнiяда-2020: сучаснае пяцiжор'е, перацягванне салаты, фiгурнае харчаванне, спартыўная хадзьба ў краму, лёгкая катлетыка, балконны спорт, вялабол, алкагольф...») Не хвалюйцеся, нiшто не вечнае. («Каранцiн скончыцца. А звычка адчыняць дзверы нагой застанецца».)
Я лепш раскажу прыемныя навiны. («Калi доўга-доўга глядзець на жанчыну, яна абавязкова дастане люстэрка».) Вучоныя спрагназавалi знешнасць слабага полу праз паўвека. Даследчыкi з Унiверсiтэта Хельсiнкi высветлiлi, што прывабныя жанчыны нараджаюць на 16 працэнтаў больш дзяцей, якiя таксама вылучаюцца прыгажосцю. («— Доктар, што рабiць? Я хачу нарадзiць, а муж адмаўляецца. — Ну i няхай адмаўляецца, нараджайце самi».) I з кожным годам колькасць прыгожых дзяўчат павялiчваецца. («Жанчына павiнна ведаць дзве рэчы: цану сабе i назву галактыкi, адкуль яна, зорка такая, звалiлася на вашу галаву».) Разам з тым вучоны Стывен Сцiрнс з Ельскага ўнiверсiтэта ўпэўнены, што ў людзей у будучынi зменшыцца рост i павялiчыцца вага. Вучоныя тлумачаць гэта тым, што цяпер менавiта такiя жанчыны нараджаюць часцей у параўнаннi з «лёгкiмi» i высокiмi. («—Якi твой рост? — 164 сантыметры. — А вага? Яшчэ меншая. 120 кiлаграмаў».)
Даследчыкi сышлiся на думцы, што ўжо ў найблiжэйшыя дзесяцiгоддзi прадстаўнiцы прыгожага полу будуць падобныя памiж сабой праз асiмiляцыю i iмiграцыю. («У Пецi было 15 апельсiнаў i 13 груш, а ў Машы прыгожая попа, трэцi памер грудзей i доўгiя ногi. Пытанне: цi патрэбны Пеця ў гэтай задачы, калi ўсе ўжо пачалi ўяўляць сабе Машу?») Праўда, сапраўднай рэдкасцю стануць вяснушкi, а таксама блакiтныя i зялёныя вочы. («Сустрэў сваю дзiцячую мару. Прайшоў мiма. Зрабiў выгляд, што не пазнаў».) Амерыканскiя даследчыкi МIТ высветлiлi, што жанчыны маюць больш перспектыў у палiтыцы i бiзнесе, таму што яны часцей адмаўляюцца ад хабару i больш клапоцяцца пра падапечных. («— Я — твая будучая жонка. — Па любовi цi па прымусе? — Гэта як сам захочаш. Захочаш — па любовi, а не захочаш — па прымусе».) Ну, гэта трэнды будучынi. Хоць колькi там да яе засталося? («Сорак гадоў — прышпiльны ўзрост. Адна сяброўка стала бабуляй. Другая сышла ў дэкрэт».) Але пакуль вернемся да рэалiй...
Пандэмiя змяняе моду. Iтальянскi дызайнер Цiцiяна Скарамуца лiчыць, што сёлета на пляжах будзе папулярнае трыкiнi — купальнiк, якi складаецца з лiфа, трусiкаў i... маскi ў тон. («— А ты чаго чакаў, што я здыму маску на першым спатканнi? Я не такая».) Дагэтуль свет высокай моды ў самаiзаляцыi дэманстравалi жонкi вядомых беларускiх i расiйскiх спартсменаў, запусцiўшы ў сецiве #подушкачеллендж. Гэта калi замест брэндавай сукенкi асновай вобразу становiцца... падушка. Як варыянт, можна было выкарыстоўваць коўдру. Вядома, такiя здымкi з'явiлiся ў iнтэрнэце з дазволу мужоў. («Дзяўчына забылася ўзяць у паездку тэлефон, планшэт i фотаапарат i, калi вярнулася, сама перастала верыць у тое, што некуды ездзiла».) Iм жа таксама сумна. («Сказаў жонцы, што хацеў бы паспрабаваць у ложку нешта новае. Яна паказала мне. як трэба надзяваць падкоўдранiк».) Карацей, абкручваеш вакол талii тую самую падушку, перацягваеш пасярэдзiне раменьчыкам — i гатова! Вельмi сексуальна атрымлiвалася... («Мне тут усе кажуць: разбярыся са сваiм жыццём... А я і ў падкоўдранiку заблытацца магу!»)
Далей — болей. На змену аднаму трэнду прыйшоў другi: прыгожы пол пачаў фатаграфавацца ў сукенках з... папяровых пакетаў. Такiя здымкi публiкавалiся пад хэштэгам #paperdresschallenge. («Многiя жанчыны сваёй вышэйшай адукацыяй такую дурнiцу ў сабе сапсавалi...») Што сказаць? Калi падушкамi цi коўдрамi сябе абкручвалi пераважна дзяўчаты мадэльнай знешнасцi, дык паперу пачалi нацягваць на сябе ўсе ахвотныя... («Жаночае каварства ў сацыяльных сетках: сфоткалася з сяброўкай, сябе адфаташопiла, а сяброўку не».) Апраўдвае занятак толькi тое, што флэшмоб бяскрыўдны, а настрой ён падымаў...
Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kastus-hacelau-zmagelau
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/sex-balyasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/navesci-prygazhosc
[5] https://zviazda.by/be/tags/depilyacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[7] https://zviazda.by/be/tags/karancin
[8] https://zviazda.by/be/tags/prycyagalnasc-zhanchyn
[9] https://zviazda.by/be/tags/prygozhyya-dzyauchaty
[10] https://zviazda.by/be/tags/universitet-helsinki
[11] https://zviazda.by/be/tags/sciven-scirns
[12] https://zviazda.by/be/tags/elski-universitet
[13] https://zviazda.by/be/tags/asimilyacyya
[14] https://zviazda.by/be/tags/migracyya
[15] https://zviazda.by/be/tags/prygozhaya-popa
[16] https://zviazda.by/be/tags/ciciyana-skaramucca
[17] https://zviazda.by/be/tags/pandemiya
[18] https://zviazda.by/be/tags/italyanski-dyzayner
[19] https://zviazda.by/be/tags/kupalnik-trykini
[20] https://zviazda.by/be/tags/maska
[21] https://zviazda.by/be/tags/podushkachellendzh
[22] https://zviazda.by/be/tags/sukenka-z-koudry
[23] https://zviazda.by/be/tags/sukenki-z-papery
[24] https://zviazda.by/be/tags/paperdresschallenge