Удзень 6 ліпеня паступіў сігнал з аптэкі па вуліцы Прытыцкага. Фармацэўт распавяла, што п’яны мужчына пасварыўся з наведвальнікам, а затым разбіў вітрыну. Пасля гэтага мужчына ўцёк, паведамляе МУС [1].
Відавочцы паказалі, куды пабег скандаліст, і міліцыянты па прыкметах знайшлі яго ў суседняй краме. Там дэбашыр таксама палаяўся з прадаўцом.
— Прычынай агрэсіўных паводзін аказалася адсутнасць у продажы настойкі календулы, якую перыядычна ўжываюць замест алкаголю людзі, якія злоўжываюць спіртным, — распавялі ў Мазырскім РАУС.
Мужчыну затрымалі і адправілі ў ІЧУ. У яго ў крыві было 2,4 праміле алкаголю. Следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства.
Толькі ў гэтым годзе 34-гадовы падазраваны дзесяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога або з’яўленне ў стане ап’янення ў грамадскім месцы, а таксама за дробнае хуліганства і наўмыснае пашкоджанне маёмасці.
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/7237
[2] https://zviazda.by/be/tags/mazyr
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne