Воінскія кантынгенты краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы адпрацуюць на спецвучэннях «Эшалон-2020» у Астраханскай вобласці дзеянні па лакалізацыі прыгранічнага канфлікту, паведамляе interfax.by [1] са спасылкай на штаб АДКБ.
«Спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2020» запланаваны ў мэтах адпрацоўкі задач забеспячэння дзеянняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ. У далейшым воінскія кантынгенты, фарміравання сіл і сродкаў спецыяльнага прызначэння КСАР АДКБ адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту», - сказана ў паведамленні.
Вучэнні «Эшалон-2020» плануецца правесці на палігоне «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці, інфармуе штаб АДКБ.
Паводле яго дадзеных, у перыяд з 7 па 8 ліпеня ў Цэнтры крызіснага рэагавання АДКБ у рэжыме відэаканферэнцыі адбыліся другія штабныя перамовы па пытаннях арганізацыі і правядзення спецыяльных вучэнняў «Эшалон-2020».
Аб тэрмінах правядзення манеўраў «Эшалон-2020» не паведамляецца.
Спасылкі
[1] https://interfax.by/news/policy/raznoe/1278770/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkb