Ізраіль запусціў у космас з пляцоўкі ў цэнтральнай частцы краіны выведвальны спадарожнік «Офек-16», перадае [1] ТАСС са спасылкай на прэс-службу міністэрства абароны.
«Міністэрства абароны Ізраілю і ізраільскі ваенна-прамысловы канцэрн Israeli Aerospace Industries (IAI) паспяхова запусцілі ў космас разведвальны спадарожнік «Офек-16». Запуск ажыццявілі з пляцоўкі ў цэнтры Ізраіля з выкарыстаннем пускавой ўстаноўкі «Шавіт», — гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе дадалі, што «Офек-16» ўяўляе сабой «электрааптычны разведвальны спадарожнік з пашыранымі магчымасцямі». «На працягу пачатковага перыяду эксплуатацыі спадарожнік пройдзе серыю выпрабаванняў для вызначэння яго прыдатнасці і ўзроўню прадукцыйнасці», — адзначылі ў абаронным ведамстве яўрэйскай дзяржавы.
Прэв’ю: архіў НАСА
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/8891097
[2] https://zviazda.by/be/tags/izrail
[3] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik