Магчымасць перадачы COVID-19 па паветры нельга выключаць, але трэба дадаткова вывучыць усе сведчанні, заявіла тэхнічны эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Бэнэдэці Алегранці, перадае [1] РИА Новости.
Паводле яе слоў, вірус, магчыма, здольны распаўсюджвацца па паветры ў закрытых памяшканнях і памяшканнях, якія дрэнна праветрываюцца, з вялікай колькасцю людзей.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла выбліск новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце выяўленыя ўжо больш за 11,3 мільёна выпадкаў заражэння, звыш 532 тысячы чалавек памерлі.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200707/1574025187.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus