Спектакль Купалаўскага тэатра «Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданнях» пакажуць [1] на экране новага сталічнага аўтакінатэатра на праспекце Пераможцаў, 20/2. Паказ пройдзе 10 ліпеня ў 20:30, квіткі каштуюць ад 15 рублёў.
Прэм'ера спектакля «Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданнях» адбылася [2] ў ліпені 2019 года, за гэты час ён стаў сапраўднай візітоўкай Купалаўскага тэатра.
Гэта інсцэніроўка паводле твора легендарнага пісьменніка-рамантыка Яна Баршчэўскага. Містыка і фальклор, гісторыя і сучаснасць, цуды і страхі – усё знітавана ў наваколлі магічнага возера Нешчарда, куды вяртаецца з паўночнай сталіцы Расійскай імперыі пляменнік шляхціца Завальні Ян. Былы вучань Полацкага калегіума апынаецца ў гушчы нечаканых падзеяў. Страта сябра і барацьба за каханне. Пагроза над любай Айчынай.
Паказ пройдзе на пляцоўцы за Футбольным манежам, дзе размешчаны велізарны LED-экран памеру 14×8 метраў. Гук наладжваецца па пэўнай частаце на аўтамабільным радыё ў FM-дыяпазоне — 88,7. За адзін сеанс на пляцоўцы змогуць размясціцца да 92 легкавых машын.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум, інсцэніроўка: Сяргей Кавалёў.
Таксама за 10 BYN вы можаце паглядзець [3] спектакль анлайн.
Спасылкі
[1] https://afisha.relax.by/theatre/10888063-shlyahc-c-zavalynya-abo-belarusy-u-fantastychnyh-apavyadannyah/minsk/
[2] http://www.zviazda.by/be/news/20190807/1565150236-urazhanni-ad-pastanouki-shlyahcic-zavalnya-abo-belarus-u-fantastychnyh
[3] https://24afisha.by/be/minsk/videos/160
[4] https://zviazda.by/be/tags/kupalauski-teatr
[5] https://zviazda.by/be/tags/autakinateatr
[6] https://zviazda.by/be/tags/shlyahcic-zavalnya