Беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна шпіталізавалі ў бальніцу з каранавірусам. Інфармацыю пацвердзіла [1] прадстаўнік прэс-службы артыста Ганна Кружаль.
У сваім Instagram-акаўнце [2] артыст паказаў, як ходзіць па тэрыторыі бальніцы ў сродках індывідуальнай абароны. Аднак аб канкрэтным дыягназе спявак не паведамляў.
Самаадчуванне Дзмітрыя пагоршылася напярэдадні, у яго паднялася тэмпература і з'явіўся кашаль. Спачатку ён не надаў сімптомам належнага значэння. Кароткатэрміновае хатняе лячэнне вынікаў не дало. Разам з жонкай Вікторыяй яны здалі аналізы на каранавірус. У бальніцы тэст паказаў станоўчы вынік.
Спевака шпіталізавалі. У яго жонкі захворванне працякае бессімптомна, таму яна знаходзіцца дома пад наглядам урачоў
Іншыя члены сям'і Дзмітрыя таксама пройдуць тэст на COVID-19.
Прэв’ю: instagram.com/koldunmedia
Спасылкі
[1] https://teleprogramma.pro/news/1367814-vyyavlen-koronavirus-dmitriy-koldun-gospitalizirovan-v-kliniku-v-u3262-u3423/
[2] https://www.instagram.com/koldunmedia/?hl=ru
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-kaldun
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus