Амаль 60 чалавек загінулі і 16 зніклі без вестак на паўднёва-заходнім японскім востраве Кюсю, дзе тры дні ішлі моцныя ліўні. Пра гэта паведамляе radiovesti.ru [1] са спасылкай на тэлеканал NHK .
Практычна ўсе загінулыя сталі ахвярамі апоўзняў і паводак, выкліканых праліўнымі дажджамі.
Цяпер іх фронт зрушыўся ў цэнтральную частку галоўнага японскага вострава Хансю — у раён прэфектур Нагана і Гіфу. Там з-за пагрозы паводак і горных апоўзняў рэкамендацыі аб эвакуацыі атрымалі больш за 54 тысяч чалавек. У зону бедства на дапамогу мясцовым выратавальнікам накіраваныя каля 20 тысяч вайскоўцаў.
Прэв’ю: twitter.com
Спасылкі
[1] https://radiovesti.ru/news/2427654/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/navadnenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/liuni
[5] https://zviazda.by/be/tags/pavodki-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/apouzni