Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Райкіна з юбілеем, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«За гады актыўнай і плённай працы вамі створана мноства мастацкіх вобразаў, якія нязменна прыцягваюць шчырасцю і любоўю да жыцця, — гаворыцца ў віншаванні. — Сваім яркім талентам, запамінальнымі характэрнымі ролямі ў кіно і на тэатральнай сцэне вы па праве заслужылі ўсенародную любоў».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кастанціну Райкіну доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. «Няхай ваша шматгранная творчасць і надалей дорыць публіцы радасць і натхненне, спрыяе ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэв’ю: ТАСС
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-narodnomu-artistu-rossii-konstantinu-rajkinu-23988/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanstancin-raykin