Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару паведаміў, што заразіўся каранавірусам, піша [1] РИА Новости.
Палітык адзначыў, што адчувае сябе добра.
Аб сімптомах заражэння Болсонару абвясціў напярэдадні. Прэзідэнт расказаў, што ў яго ўзнялася тэмпература да 38 градусаў, магнітна-рэзанансная тамаграфія праблем з лёгкімі не выявіла.
Балсанару выступае за неабходнасць "вертыкальнай ізаляцыі", пры якой падчас пандэміі павінны заставацца дома толькі грамадзяне з групы рызыкі і людзі старэйшыя за 60 гадоў.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце каранавірусам заразіліся больш за 11 з паловай мільёнаў чалавек, больш за 535 тысяч з іх памерлі. Бразілія займае другое месца па колькасці тых, хто захварэў COVID-19, яго дыягнаставалі ў 1,6 мільёна чалавек. Памерлі больш за 64 тысяч жыхароў краіны.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200707/1574023242.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident-brazilii
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus