Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 ліпеня, паведамілі [1] ў прэс-службе Прэзідэнта.
Генерал-маёр Павел Ціханаў вызвалены ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. На яго пасаду прызначаны начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба генерал-маёр Руслан Касыгін. Кіраванне тэрытарыяльнай абароны цяпер узначаліць палкоўнік Андрэй Маціевіч.
Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба намеснікам начальніка Генеральнага штаба па баявому кіраванню, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. На гэтае месца прыйдзе намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Ігар Дземідзенка, на пасаду якога прызначаны палкоўнік Аляксандр Бас.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/aleksandr-lukashenko-provel-kadrovye-perestanovki-v-rukovodstve-vooruzhennyx-sil-23990/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka