Зацверджаны дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016 — 2020 гады. Адпаведны Указ № 254 ад 7 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі [1] ў прэс-службе Прэзідэнта.
Дакументам прадугледжваецца карэкціроўка пераліку праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. У яго ўключаюцца 8 праектаў, накіраваных на стварэнне вытворчасцей новага пакалення аўтамабільных кампанентаў, керамічных вырабаў, сучасных тэхналогій у лёгкай і харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўцы, а таксама будаўніцтва корпуса для стварэння цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі па аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі пры лячэнні сардэчна-сасудзiстых захворванняў.
Сцвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне праектаў у галіне машынабудавання, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі.
Прыняцце Указа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дазволіць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей і выканання праектаў сацыяльнай накіраванасці.
Прэв’ю: regnum.ru
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/kommentarij-k-ukazu-254-ot-7-ijulja-2020-g-23989/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka