У выбарчых камісіях Беларусі акрэдытавана 33 579 назіральнікаў, з іх на участках будуць працаваць 32 659 чалавек, перадае [1] агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на ЦВК [2].
Сярод грамадзян, якія выказалі жаданне назіраць за выбарамі шляхам падачы заяў, акрэдытавалі 3 913 чалавек. Працоўныя калектывы ў якасці назіральнікаў прадставяць 1 712 чалавек, палітычныя партыі — 1 111 іншыя грамадскія аб'яднанні — 26 843 чалавекі.
Найбольш масава сярод назіральнікаў ад партый будзе прадстаўлена Камуністычная партыя Беларусі (600 чалавек), па адным назіральніку акрэдытавана ад БНФ і Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Сярод грамадскіх арганізацыяў найбольшую колькасць назіральнікаў акрэдытавана ад прафесійных саюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ (8 059), БРСМ (5 334), «Белай Русі» (4 326), Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (3 397) і Беларускага саюза жанчын (3 005) .
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/dlya-nablyudeniya-za-vyborami-prezidenta-belarusi-akkreditovano-bolee-335-tys-nablyudatelej/
[2] http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/2020/stat6.pdf
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[4] https://zviazda.by/be/tags/cvk