У Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленне таго, што ў нас ёсць. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы [1] з актывам Мінска.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць эфектыўнага карыстання дзяржаўнай маёмасцю. Вынас прадпрыемстваў з цэнтра горада будзе працягнуты, на старых пляцоўках магчыма развіваць чыстыя вытворчасці.
«Задач вельмі шмат, задачы вельмі няпростыя. І рэформамі гэтыя задачы не вырашыш. Паколькі шмат кажуць аб „пераменах“, я вам павінен сказаць, як я разумею гэтыя рэформы і як мы ішлі па жыцці, рэфармуючыся. У Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленне таго, што ў нас ёсць. Мы маем адпаведныя кампетэнцыі, мы маем адпаведныя школы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Супрацоўнічаць дзяржава гатовая з кожным, хто прапануе нешта новае карыснае.
«У нас задачы велізарнай важнасці, якія мы павінны рашыць. І рэформа — гэта будзем удасканальваць, паглыбляць і пашыраць, што мы ўмеем рабіць. Таму рэформы і яшчэ раз рэформы, але як удасканаленне таго, што ў нас ёсць: ці то адукацыя, ахова здароўя, прамысловасць ці сельская гаспадарка», — заключыў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200707/1594110207-alyaksandr-lukashenka-syonnya-sustrakaecca-z-aktyvam-stalicy
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka