Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы [1] з актывам горада Мінска.
Прэзідэнт адзначыў, што развітая транспартная інфраструктура дазваляе Мінску, нягледзячы на надзвычай высокі ўзровень аўтамабілізацыі, заставацца зручным для перамяшчэння і ўтульным. Але спыняцца на гэтым нельга.
«Адна з асноўных задач, якую мы вырашым у найбліжэйшай пяцігодцы, — гэта пераход на электрамабілі. Мы проста не павінны тут адстаць. Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, але нам давядзецца бегчы і, прынамсі, ні ў якім выпадку не адстаць», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200707/1594110207-alyaksandr-lukashenka-syonnya-sustrakaecca-z-aktyvam-stalicy
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk