Як паведамляе сталічная ДАІ, учора кіроўца аўтамабіля «Нісан» рухаўся па вуліцы Пляханава з боку вуліцы Якубава ў напрамку праспекта Ракасоўскага. Пры павароце налева ён не знізіў хуткасць, з-за чаго наехаў на два светлафоры. Адзін з іх упаў на іншы аўтамабіль.
Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.
Кіроўца «Нісана» быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для вызначэння фізічнага стану. Канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 2.46 праміле.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk