На вуліцы Гарэцкага ў Мінску прарвала трубу з гарачай вадой, на месцы працуюць аварыйныя службы, паведамілі [1] БЕЛТА ў філіяле «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга».
«Адбылося пашкоджанне на ўчастку магістралі, адпаведна ўсе, хто абслугоўваецца ад яе, пакуль засталіся без гарачай вады. На месцы ўжо працуе аварыйная брыгада», — сказалі ў арганізацыі.
Прычыны прарыву трубы высвятляюцца. Колькі часу спатрэбіцца на ліквідацыю аварыі і аднаўленне падачы гарачай вады, пакуль невядома.
Прэв’ю: aif.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-na-ulgoretskogo-proizoshel-proryv-magistrali-s-gorjachej-vodoj-397553-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vada
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskenerga
[5] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-vada